Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2023

Правялі тэатралізаваную гульнёва- пазнаваўчую праграму "Запрашаем у нашу хату. Калядныя вячоркі".

13 студзеня, у канун Старога Новага года, супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў з аграгарадка Русіно, сумесна з навучэнцамі і класным кіраўніком 6 класа ДУА"Русіноўская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна правялі тэатралізаваную гульнёва- пазнаваўчую праграму "Запрашаем у нашу хату. Калядныя вячоркі".
Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся, як жылі нашы продкі, якія ў іх былі традыцыі, якія былі святы ў народным календары, якія лялькі - абярэгі суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця.
На майстар-класе кожны зрабіў для сябе ляльку "Масленку". А напрыканцы праграмы дзеці паказалі падрыхтаваную, тэатралізаваную замалёўку абрада "Калядкі".
Метадыст РЦР- Круцько К.А.
Педагог-арганізатар - Сліж М.В.

Фотоматериалы

Разделы сайта